Прагляды: 1079
Спачатку ўлады абмежавалі ў правах музыкаў, цяпер пачалі пераследаваць іхных прыхільнікаў. Такою заяваю гурт "Ляпіс Трубяцкой" адрэагаваў на затрыманне мадэратараў апазіцыйных суполак у сацыяльных сетках.
ГУРТ «ЛЯПІС ТРУБЯЦКОЙ»:
"Нягледзячы на тое, што гурт "Ляпіс Трубяцкой" не меў ніякага дачынення да гэтай суполкі і не планаваў у бліжэйшы час даваць канцэрту ў Менску (бо трапіў у чорны спіс забароненых у Беларусі калектываў), мы лічым сваім абавязкам падтрымаць затрыманых".
Мадэратары суполкі пад назваю "Ляпіс Трубяцкой" -- бясплатны канцэрт у Менску" сцвярджалі, што калі яе прыхільнікаў набярэцца 100 000 чалавек -- гурт правядзе ў сталіцы бясплатны выступ. Аднак, як вышэй зазначылі музыкі, -- выступіць у Менску нават і за грошы яны не могуць. "Ляпісы" ўваходзяць у так званы чорны спіс музыкаў, выступы якіх і трансляцыя песняў па дзяржаўным радыё і тэлебачанні забароненыя праз іхныя палітычныя погляды. Пляцоўкаю для салідарнасці з музыкамі сталася і адмысловая суполка ў сацыяльнай сетцы. Цяпер салідарнасцю адказалі і "Ляпісы". |